З палёў Заходняй Беларусі (1927)/V/Так, ня шмат засталося…

⁂ Як усё ў жыцьці, яшчэ вясна… ⁂ Так, ня шмат засталося…
Верш
Аўтар: Уладзімір Жылка
1927 год
На ростані
Іншыя публікацыі гэтага твора: Божа, ня шмат засталося…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Так, ня шмат засталося
Піць мне з келіху дзён.
Восень, як жменю калосься,
Скосіць жыцьця майго сон.

Скосіць халодна, дазваньня,
Ў сэрцы насьмешлівы зьдзек:
Сумна тваё адцьвітаньне,
Квеце зямлі, чалавек!

Вось згарэў да астатку
Ў вогнішчы горкім жыцьця, —
Ўсё-ж навакола — загадка,
Чым пацешуся я?

Цёмна сьветабудова,
Мгліста глуха са мной.
Ня чуўшы сапраўднага слова,
Польнай хілюся травой.