Калі беларуска-крыўскае слова «разьдзел» уведзена ў польскую мову?

Аб слове «кабета» Калі беларуска-крыўскае слова „разьдзел“ уведзена ў польскую мову?
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (7), студзень-сакавік 1924 г., б. 96

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАЛІ БЕЛАРУСКА - КРЫЎСКАЕ СЛОВА „РАЗЬДЗЕЛ“ УВЕДЗЕНА Ў ПОЛЬСКУЮ МОВУ? Асабліва многа нашых слоў ўнясьлі ў польскую літэратурную мову т. зв. „рожнаверцы“ ў XVI ст. Галоўнымі с-паміж іх былі: Будны, браты Кавечынскія з Несьвіжа, Аляксей Родэцкі з Ракава, Чэховіч і іншыя. Усе гэты пісьменьнікі працавалі, пісалі і друкавалі свае кнігі, на Беларусі, абаруч чэрпаючы ў нас лексычны матэрыял, як з літэратурнай такі з жывой народнай мовы. Сам Будны ў прадмове да перакладзенай ім з грэцкай і гэбрайскай мовы, кальвінскай Бібліі (надрукаванай у Несьвіжы ў 1572 г.) кажа: „Polacy pospolicie onej krainy mowy užywają w pisaniu? z której kto rodem. Głupstwo to jest mową jednej krainy gardzić, a drugiej słówka pod niebiosa wynosić. (Палякі зазвычай ў пісаньні ўжываюць мовы тэй краіны, скуль хто родам. Неразумна гэта каб мовай аднэй краіны пагарджаць, а слоўцы другой падымаць пад неба). Ў мысль гэтага свайго погляду, ён першы ўводзіць у сваей Бібліі „з руска“ слова , замест заўсёды да яго ўжыванага ў польшчыне, лацінскага слова—Kapitula. І, наагул, чытаючы Біблію Буднага відаць як ён умела правіць польшчыну, сваіх папярэднікаў, нашай мовай.

А. С.