206. ⁂ Калі любоў ізмучыць 207. ⁂ Калі маеш шмат чаго
Верш
Аўтар: Генрых Гейнэ
1927 год
Арыгінальная назва: Weltlauf (1851)
Пераклад: Максім Багдановіч
208. Гэнрых

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




207.

∗     ∗

Калі маеш шмат чаго,
Дык яшчэ табе прыбавяць;
А як трохі, — ўсё вазьмуць,
Ні скарынкі не аставяць.

Галяка-ж адна труна
Ў белым сьвеце прывітае,
Бо ў нас права на жыцьцё
Мае той, хто нешта мае.

207. Калі маеш шмат чаго… Друкуецца з аўтографу (папка VI, № 46). Пераклад вершу H. Heine „Weltlauf“ (Romanzero. Lamentationen, Lazarus).
Задатованы ў аўтографе 1909 годам.
У аўтографе чыеюсь рукою, але ня аўтарам, зроблены наступныя папраўкі:
З „мала“ зам. „трохі”, „аддай“ зам. „вазьмуць“.
Літаратурнай Камісіяй яны ня прыняты.