Комсамольскія вершы (1930)/Брыгадзіры

На прызыў! Брыгадзіры
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
Вуліца

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БРЫГАДЗІРЫ

Лісткі Конан-Дойля — юнацкі паход
У край зачарованых мар.
У нізку сплятаючы дзён карагод,
Гірляндай цудоўных падзей і прыгод
Устае брыгадзір Жэрар.

Ён скача прав ветры, і стыні, і золь, —
Гібее бяз енку і стону.
І сыпецца сьнежнем іскрыстая соль,
І у кожнай старонцы — вялікая роль
Маленькага Наполеона.

Дзіцячыя годы — што громы мартыр
Сапраўднасьць грамілі з упора.
І ў памяці ніцма ляжыць брыгадзір,
Шырокая шабля пакладзена ў жвір.
І згінула здань камандора.

У вялікай гарбарні, дзе трупны скурат
Пазбаўлены паху і жыру, —
Ударнікаў вырасла сто, акурат, —
І лепшы з іх — сябра мой, Цьвікаў Ігнат,
Узорны тыпаж брыгадзіра!

Романтыка тэмпаў — Ігнатаў запал!
Ен знае: падвысіць вытворчасьць!
Энергія мускулаў — працы апал;
У бойцы варштатаў — і лёскат, і шал,
І гімны красы жыватворчай

Хай неба скрозь шэрань заплаканых дзір
Асеньнюю вільгаць цярусіць;
Ніхто не пасьмее нам плот гарадзіць;
Напруджана воля… Сьмялей брыгадзір!
Зьмяняецца твар Беларусі!