Комсамольскія вершы (1930)/На прызыў!

Бальшавіцкі сеў На прызыў!
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
Брыгадзіры

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ПРЫЗЫЎ!

Дзе разложыстыя гоні
Зачапіла аб гару, —
Рассыпае песьня звоны
Каля возера ў бару…

Ночка месячык злавіла
Дый закінула ў раку…
Шла вясёлая Марыля
На спатканьне к Петраку.

І вось там,
дзе вецер голы
Сее змрокі па трысьці, —
Цені дзьве… Знаёмы голас
Расьсякае ночы ціш:

„Эх, Марыля! Гэта — сёньня…
Ну а заўтра —
у паход!..
Рыхтавацца трэба зноў нам,
Каб спакойна жыў народ…

Заўтра — прызыў… Але трэба
Бараніць слабодны край!..
З пірагамі — ці без хлеба! —
Груганоў-жа — не пушчай!..“

Ночка косы расьпусьціла,
Дый загінула ў туман…
З разьвітаньня йшла Марыля —
Ні тугі, ні сьлёз — няма!..