Комсамольскія вершы (1930)/Дзень вызваленьня…

Пад штандарам Ленінскага гарту… Дзень вызваленьня
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
БелААП‘у
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзень вызваленьня…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗЕНЬ ВЫЗВАЛЕНЬНЯ…

Дзесяць год скакнулі, быццам коні
Адышлі ў нябыт бізун і пан,
А ляцеў-жа некалі ў разгоне
Па-над краем змучаным улан…
Вогнішча, чырвонае з аддалю,
Гарады цярпелі ад чужых.
I за вёскамі бяз ліку вырасталі
Драўляныя, шэрыя крыжы…
„Orzeł biały“ ўсюды на варотах.
Пастарунак, шомпал і агонь…
На крутым, вялікім павароце.
Мы зламілі чорнай сілы бронь.
І цяпер пакутлівыя краты —
Як нямая зьнішчаная здань.
Тут ня будзе болей прыганятых.
Тут пануе ўзьвесьненая рань!
Тут размахі творчых будаваньняў;
Новы дзень як сонца спатыкай!
У высокім лесе рыштаваньня
Апынуўся наш Савецкі край,
Беларусь — краінаю свабоднай.
Эра новая… Вітаньне змагаром!
… Толькі там, за рубяжом, за родным
Захавана зорка пад гарой.
У вяльможнай Польшчы гніль і цемра
Афіцэрства, біскупы — і ноч…
Правяць рукі белакостнай хэўры
Бізуном, прыгнётам і вайной.
Там спрадвеку хвоі Белавежу
Аб сьлязох і крыўдзе так шумяць…
Брат Заходні! Выдзі на паўзьмежак
Узяць уладу, долю і імя!..