Комсамольскія вершы (1930)/Пад штандарам Ленінскага гарту…

Пад штандарам Ленінскага гарту…
Верш
Аўтар: Юрка Лявонны
1930 год
Дзень вызваленьня…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАД ШТАНДАРАМ ЛЕНІНСКАГА ГАРТУ…

Дні паўсталі непарушнай вартай.
Многа дзён — вясёлкавых і шэрых…
Пад штандарам Ленінскага гарту
Мы ідзем да новай,
сьветлай эры.

Чуцен крок ліхога буразвону,
Што затопіць полымем сусьветы,
Што ўзарэ расьцьвечаныя гоні
Шчасьцем абнаўлёнае плянэты.

Бо ад межаў нашае краіны
Да далёкіх высп і акіянаў
Гоніць зорка Ленінская стыні.
І надзеі будзіць у загнаных.

І пакуль паўстаньня дні і годы
Не разгоняць прэч павеі злыя —
Будзе імя Леніна заўсёды
Абуджаць падзеі агнявыя!

У кожнай дробязі,
І ў велічы вялікай
Перамогі нашай плешча вал.
Хай гучыць у будаўнічых кліках
Няўміручы, Ленінскі запал!