Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Леў і мыш
← Шашок | Леў і мыш Байка Аўтар: Эзоп 1928 год Арыгінальная назва: Лев и мышь Пераклад: Макар Краўцоў |
Махляр → |
Пераклад зьдзейсьнены з вольнага перакладу Льва Талстога. |
ЛЕЎ і МЫШ.
Леў спаў. Мыш прабегла па яго целе. Ён прачхнуўся і злавіў яе. Мыш пачала прасіцца; яна сказала: „Пусьціш, і я над табою зьлітуюся“. Леў засьмяяўся, што Мыш дакляруе яму ласку, і пусьціў яе.
Пасьля паляўнічыя злавілі Льва і прывязалі вяроўкай да дзерава. Мыш пачула як раве Леў, прыбегла, перагрызла вяроўку і сказала: „Помніш, ты сьмяяўся — ня думаў, каб ад мяне прышла адплата, а, цяпер бачыш — жыве і ад Мышы ласка“.