Лукішкі (1929)/Кастрычнік

Водгалас Кастрычнік
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Малацьба

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАСТРЫЧНІК

Віхрыцца бель, — пялёстак рой.
Сакочуць мяліцы над рэчкай.
Чах-чах,
Чах-чах!

Белай кастрой
Неба кастрычніка сьмяецца.

Ля лазьні чорнай, закурэлай,
Ля саламяных згніўшых стрэх.
Пад лоскат мяліц сьнежна-белых —
Бруіць дзявочы шчыры сьмех.

І даль васеньняя сьмяецца,
і рэхам поўніцца прастор.
Ха-ха,
Ха-ха!
Дзесь адазьвецца
У далі сіняй, дзесь за борам.
Смаўжом паморшчыліся далі,
Лядком сьцягнулася зямля.
Акрыла грудаў мерзлых хвалі
Зімы крыштальная кастра.

Лукішкі.
3-X—27 г.