Лукішкі (1929)/Не для іх зацьвітуць пралескі

⁂ Мне сьняцца яшчэ пацалункі вясны… Не для іх зацьвітуць пралескі
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Моладзі Заходняй Беларусі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕ ДЛЯ ІХ ЗАЦЬВІТУЦЬ ПРАЛЕСКІ

Прысьвечаю Грамадзе.

Не для іх зацьвітуць пралескі,
Не для іх чарэмхі наквець.
Толькі мроі аб родных вёсках
Будуць ў сэрцах ярчэй гарэць.

Ім ня бачыць палёў і сонца,
Спапяліцца іх сэрца на толь.
Па радзімай і любай старонцы
Узгадуюць нястрыманы боль.

209 адцьвіўшых летаў,
209 сьцюдзёных зім, —
Ласкай сэрца ня будзе сагрэта
Між скляпеньняў панурых сырых.

Дзень і ноч іх пільнуюць краты,
І чатыры вузкія сьцяны,
Нк ўцячы ім да роднай хаты,
Дзе зялёная ніва шуміць.

Будуць маткі позьняй парою
Белай хусткай асушваць плынь,
Забросьнеюць іх вочы смугою,
Парасьце на грудзёх палынь.

Будуць вочы гарэць надзеяй,
Будуць сэрцы ляцець угрунь.
Ой, вярніся, вярнісь, Ляксейка,
Да бацькоўскіх палетак і пунь.

*

Эх, ня сумуйма, цётка!
Што сынок твой памрэ у турме,
З іх цярпеньня саўём мы плётку,
І павесім аджыўшы сьвет.

Разрастайся ў грудзёх нянавісьць,
Падымайся лён-пянька:
Мы саўём пятлю-вяроўку
Дармаедам і іх сынкам.

Хай памруць „Грамады“ ахвяры
У скляпеньнях сырых турмы.
З іх касьцей мы разьдзьмем пажары,
І засьвецім агнём зары.

Менск.
17-VI—28 г.