Лукішкі (1929)/Моладзі Заходняй Беларусі

Не для іх зацьвітуць пралескі Моладзі Заходняй Беларусі
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Водгалас

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МОЛАДЗІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ

„Młodości. Ty nad poziomy wylatuj…“Адам Міцкевіч.

Работнікаў, сялянаў дзеці, —
Працоўных гушчаў, маладняк,
Зірні! нам сонца ярка сьвеціць.
«Наперад, сьмела, небаракі!

Хай чорнай сотні груганы
На целы нашы гостраць зубы.
Наш сьпеў вяшчуе катам згубу, —
Для цемры, панства і маны.

Спрадвечны сон дзядоў пакінь.
Ужо пара. Дваццаты век.
Імкніся к сонечным вышыням
Ты, новай эры чалавек!

Каганец-сьветач праўды новай
Над краем родным распалі
І дух юнацкі, маладняцкі
Надзеяй сьветлай акрылі.

Бяз мукаў, поту і змаганьня
Ня ўбачым вольнае краіны.
Пасьля начы ідзе сьвітаньне,
Комуна йдзе пасьля руінаў!

Дык, маладняк, бліжэй к народу.
Злаві працоўных сэрпаў рытм.
І шматчаканую свабоду
Вітае хай зямля, блакіт!

Заслона цемры сойдзе з вочаў,
Міне нявольніцтва пара!
Мы — дзеці дня. Даволі ночаў!
Вітайце Ўсход і сонца рань.

Лукішкі.
7-VIII—27 г.