Лукішкі (1929)/Пасыплю крошак…

Пчолка-нявольніца Пасыплю крошак…
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Вастрожнае меню

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАСЫПЛЮ КРОШАК…

Пасыплю крошак на ваконца,
Мо‘ салавей іх паклюе,
І ў часе дня, як будзе сонца,
Ў падзяку песьню запяе.

Мне ўсьміхнецца луг шырокі,
Палын зялёны з лебядой,
І тонкі месяц яснавокі
Блісьне над ставам, над вадой.

І колас жытні над мяжою, —
Вусаты схіліцца ячмень.
І будуць баяць казкі волі
І згоняць з твару смутку цень.

Лукішкі.
20-V—1924 г.