Лукішкі (1929)/Перажываньні

Восень у вастрозе Перажываньні
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
⁂ Вабіць, сьмяецца прастор за вакном…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРАЖЫВАНЬНІ

Васеньні вецер плача за вугламі,
Імжыць дажджом па кратах і вакне.
Ўсё роўна мне,
Хай склыгае зубамі,
Я не адчыню сваё вакно…

Гудуць драты, скрыпіць на даху бляха, —
Пяе нацягнуты мядзяны тэлефон.
Ўсё роўна мне,
Мяне ня ўстрашыць ён —
Ня знаю я жуды і страху.

Лукішкі.
4-X—27 г.