Лукішкі (1929)/Плакала неба дажджом…

Былі мне закованы рукі ⁂ Плакала неба дажджом…
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Гармонік

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Плакала неба дажджом,
Бомкалі волавам капкі.
Пухкалі бурбалкі-жабкі
На жвіры ля сьцен за вакном.
Кап-кап-кап-кап!

Зьбягала вадзіца цурком,
З цыны сінеючай, даху.
Бомкалі кроплі у бляху
Разьбітым гліняным гаршком.
Бом-бом-бом-бом!

*

Сьветла! Мінулі дажджы.
Жаўранак ўзьвіўся высока.
З сіні празрыстай, глыбокай
Чуюцца песьні вясны.

Толькі ля кратаў трывога,
Нам не сьмяецца прастор.
Не далятае к вастрогу
Вохнасьць ліпы і чабору.

Лукішкі.
25-I—27 г.