Лукішкі (1929)/Раніца летняя

Астры-нявольніцы Раніца летняя
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
Да мяне вераб‘і прылятаюць

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАНІЦА ЛЕТНЯЯ

Раніца летняя, раніца!
Млявасьць, маўчыць небастык…
Лізнуўся па шэрым цэмэнце
Касулі крывавай язык,
Затросься,
Задрыгаў,
І зьнік…

Ціха і сьвежа ў паветры.
Эх-ха-ха! лёгка ўздыхаць,
Вёску, лугі ўспамінаць —
Шчасьце мінулага лета.

Сонца крывёю рабіны
Умурзала неба, прастор,
Песьня ліецца дзяўчыны,
Водклікам поўніцца бор.

Эх, каб мне кірку ў рукі —
Востры клінок, далато,
Жвава-б ў сьценах бяз мукі
Раніцы высек вакно.

Лукішкі.
27-VI—27 г.