Лукішкі (1929)/Шаптала ноч пажоўклымі лістамі

Уначы ⁂ Шаптала ноч пажоўклымі лістамі
Верш
Аўтар: Алесь Салагуб
1929 год
О, сумна вясной…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Шаптала ноч пажоўклымі лістамі,
Віхура плакала, стагнала за вакном,
Аб цэглу білася істота маладая,
Як сокал ранены крылом.
Грудзей маіх прачнуліся жаданьні —
Убачыць дні народнае Вясны, —
Уцелаішчыць сэрца парываньні,
І зьдзейсьніць крозы, моладасьці сны.
Камора. Краты. Сон.
Асеньнія напевы.
Ў грудзёх-жа сьпеў вясны, вясновы рытм.
О, думкі сьветлыя!
Я чую говар дрэваў,
О, радасьць! я нясу на плечах ўвесь блакіт.
Па целе разьлілася цяплыня надзей,
Хоць навакол вастрог і восень.
Ды чуем мы, што ў цемнаце начэй
Нас сьмерць халодная ня скосіць.

Лукішкі.
20-IX—27 г.