Сьмерць старца Сявец
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1914 год
Як цана робіцца і што яна значэ?
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сявец (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сявец.

Уставай сявец, — бяры сяўню,
Аўса, вады давай у волю
Свайму таварышу — каню
І едзь пасьпешна з ім у поле.

Прышла весна і там цябе
Чэкае звольненая ніва,
І зазывае ўжо к сабе
Сеўца — работніка зычліва.

За зіму успрэўшая земля
Табе аддасьць за працу многа!
Уставай сявец! ніхай сяўня
Ня будзе пуста і убога.

Рукой зернят бяры паўней,
Ды кідай мерна жменя у жменю,
Са збожам у сэрцы думкі сей
Надзеі, праўды, адраджэньня.

Уставай сявец! і тое знай,
Што думак ральля не абмане,
І дасьць багаты ураджай
За пот твой шчыры і стараньне.

Уставай сявец! Ідзі — гары
Зьдзярнелай нівы тваей гоні;
Прышоў твой час — ужо пара
Пачаць сяўбу ешчэ сягоньня.

Цішка Гартны.