Лучынка (часопіс)/4/Як цана робіцца і што яна значэ?
← Сявец | Як цана робіцца і што яна значэ? Публіцыстыка Аўтар: Аркадзь Смоліч 1914 год |
Шчодрая афяра → |
Як цана робіцца і што яна значэ?
Хто зрабіў цану на тавары? Бачым мы часта на ятках, на хлебных крамах у вялікіх гарадох — напісана цана па якой можна прадаваць тавар. Цану гэтую напісала гарадзная управа.[1] Можа гэтак і ўсе цэны хто назначае, які там закон, ці якая установа, чаму яны праз цэлые гады стаяць нязьменные? Не, такіх законаў, што назначалі б цану на тавары німа і гэтые нават паперы, што вісяць у крамах, у іх не назначаецца цана якую хочэ управа, але пішыцца такая, якая ёсьць папраўдзі і папера гэтая на тое вісіць, каб ня мог крамнік ашукаць тых людзей, што, купляючы, аб цане ня ведаюць.
А робім цану мы самі, ўсе людзі, што купляюць і што прадаюць і робім яе тады, як таргуімся.
Ніхай сабе такі от ні бедны, ні багаты, а сярэдні селянін прышоў у краму купіць сабе шапку. Крамнік запросіць з яго у тры разы даражэй, чым яна самому яму каштуе, а селянін наш дасьць яму адразу у тры разы менш. Патаргаваўшыся, яны ўрэшці зойдуцца на нейкай сярэдняй цане. Пры гэтым крамнік будзе меркаваць так, каб узяць за шапку столькі, сколькі яна самому яму каштуе, ды ешчэ каб што якое за сваю фатыгу зарабіць і прадасьць, самае меншае, па тэй цане, па якой яму ёсьць ешчэ рахунак прадаць увесь свой запас тавару. А селянін будзе старацца так купіць, каб крамнік як можна менш зарабіў і калі цана будзе павэдлуг яго высокая, будзе меркаваць: „можа як абойдзіцца, можа што патрабнейшае ня будзе за што купіць як гэту шапку вазьму“.
Дойдуць яны да згоды затым, што крамнік ведае, што ні адзін гэты чалавек гэтак таргуецца і гэткую цану дае, а іх шмат, с такім дастаткам, можа і усе яго купцы не багацейшые, дык калі гэты ня купіў па якой небудзь цане, ня купіць па гэтай цане і другі, — значыць трэба спусьціць. Калі ў яго больш тавару ляжыць, а купляюць мала, ён больш атступіць, калі наадварот, то менш. А селянін наш, каторы перад гэтым абыйшоў можа не адну краму, пабачыць, што дзешавей ня купіш. Ізноў жа і ён можа мець больш грошэй і менш. Ураджайны год, завёз што прадаў, грошы ў кішані мае, можна большую i цану даць, а як недаедаць будзе — і не падумае аб шапцы.
Пэўнаж, калі гэты ураджай, альбо голад толькі ў яго аднаго здарыўся, гэта цану ня зьменя. Але шмат ёсьць прычынаў, каторые адразу адчуваюцца вялікай лічбаю людзей: от тые самые ураджаі і неўраджаі, калі яны абыймаюць шмат гаспадарак, альбо дарогу часам якую новую пабудуюць, заработкі з‘явюцца дзе вялікіе і шмат іншых; такіе прычыны могуць часамі зьменяць цану, бо яны зьменяюць хоць адну з двох важных для цаны рэчаў: большы, ці меншы дастатак пакупцоў і большая, ці меншая каліцтва тавару у крамах.
Дык от жа бачым мы, што цана складаіцце у нівялікіх крамах, дзе людзі купляюць таварні на гандэль, а для свайго ўжытку і што залежыць яна ад дастатку пакупцоў і ешчэ больш ад каліцтва тавараў.
Фабрыканты-капіталістые пільна прыслуховуюцца да гэтых цэнаў: ім трэба угадаць, як будзе далей с цаной, каб ведаць колькі тавару вырабіць; колькі, значыць, работнікаў трымаць, колькі ставіць новых машынаў, будаваць новых фабрык.
Як гаспадар вясковы ў часе касьбы ўважна прыглядаіцца да кожнага воблаку, услуховуецца, калі певень пяе, ці кнігаўка крычыць і ў залежнасьці ад гэтага косіць сенажаць, ці чакая, гэтак сама фабрыкант прыгледаіцца да тых страніцаў газэтных, дзе надрукованы цэны на тавары і тады пастанаўляе павялічыць вырабленьне тавару, ці зьменшыць. А пасьля, ўважаючы тое самая матаньне цаны у крамах, назначае сваю цану гуртаўніком — большым гандляром, што прадаюць тавары у крамы, а гуртаўнікі, назначаючы сваю цану крамнікам, — так сама прыглядаюцца да матаньня цаны на тавар у крамах.
Кароткімі словамі можна ўсю гісторыю тавару гэтак сказаць: фабрыкант, не сам пэўнаж, а рукамі работнікаў вырабляе тавары людзі, каторым патрэбны гэты тавар — як іх называюць патрабіцелі, гэтым таварам карыстаюцца. Крамнікі ж развозюць тавар па ўсяму сьвету, дастаўляюць яго ў тое мейсца, дзе ён патрэбны і ў такім каліцтве, якое там могуць людзі ад іх гэтага тавару ўзяць. А пазнаюць куды везьці крамнікі і фабрыканты — па тэй цане, якая дзе стаіць, а самая цана гэта залежыць ад вялічыні запасу тавараў у тых мейсцах, аткуль лёгка прывезьці тавар і ад дастатку патрабіцелёў.
Нейкі парадак ёсьць у аднашэньнях людзкіх між сабой, а парадак заўсёды устанаўляецца праз закон, гэтак прывыклі людзі бачыць. Дзеля гэтага і там, дзе ніхто ніякіх законаў не пісаў, толькі чалавек угледзіць сталы парадак у з‘явах, ён гаворыць, што тут ёсьць закон; зіма, весна, лета, восень па парадку год у год зьменяюць адно аднаго, мо кажэм — гэта закон зьмены частак году; калі дрэвы што год у восені скідаюць лісьці, а на вясну надзеваюць новые, мы і тутка бачым закон. Законы гэтые тым адзначаюцца, што ня было ешчэ такога здарэньня, каб іх не паслухаў той, каму трэба слухаць. Ніколі мы ў сьнежні не касілі сенажацяў і ў ліпні ня езьдзілі на санках. Такіе законы павінны б быць і для гандлёвага жыцьця, для тога „царства Рубля“, аб якім мы гаворылі у № 2 „Лучынкі“.
Арцем Жывіца.
- ↑ Гарадзкая управа складаецца з неколькіх чалавек; яна распараджаецца гэтак у горадзі, як старшыня ў воласьці.