Ліст Вацлава Ластоўскага да Яўгена Ладнова (3 жніўня 1920)
Ліст Вацлава Ластоўскага (Рыга) да Яўгена Ладнова (Парыж) Ліст Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 3 жніўня 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 832-833 |
На лісьце пазначана: «Чэрнавік пазьней перэпраўлены». Рукапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 1 справа 45 аркуш 59 і адваротны бок, 59a і адваротны бок. |
Еўгеній Федаравіч!
Лісты Вашы мы атрымалі. Што да сеці інтрыг апутываючых нас, то саўсім згодзен з Вамі, бо сам чую і бачу што кругом нас дзеецца. Але нават веручы у правату і сьвятасць справы становіцца немагчымым дыхаць ня толькі праз ворагаў але і праз нашэ труднае матэрьяльнае становішчэ. Як сабраць людзей у адно, калі ні яны да нас ні мы да іх перэбрацца не можэм? Патрэбна скорая помач каб мы не завялі ад недастатку сокоў. Гэто апошняе нам гразіць не на жарты. Калі можэце станьце у прыгодзе!
Базыль ешчэ не вярнуўся ад Усходнікаў[1], але пісаў, што нічога ня выйшло. Ліст ад яго быў 18.VII. у якім ён пішэ, што збіраецца за некалькі дзён назад.
Па поваду варункоў Большэвіцка-Літоўскай згоды мы ўручылі пратэст абодвым Урадам. А з бацькаўшчыны прыходзяць весткі, што там апавешэна Сав. Беларусь. Называюць імёны увайшоўшых у урад: Русецкі, Шыло, Дыло. Гэто ўсё беларусы. Разгром палякоў вялікі. За 8 дзён войско адступіло 250 вёрст па ваздушнай лініі. Беглі бяз ботаў і нават верхняй адзежы. Усе паны змяліся з Беларусі. Уцекачоў у Варшаву не пускаюць.
“Нашы enfant terible — Найвышэйшые змяліся так сама усе с краю. З дарогі Цярэшчэнка прыслаў ліст у якім прапануе нам адзіны нацыональна-дзержаўны фронт і якіе патрэба мандаты. Яны саўсім здэзарганізаваны. Луцкевіч астаўся у Вільні ёсць чуткі, што мяркуе увайсці у усходніцкі урад. Яго былі арэштаваўшы, але на другі дзень выпусцілі і цяпер з ім гавораць. Кляўдуш Душ[2] таксама астаўся на мейсцы.
Мамонько палякі арэштавалі у Менску і, здаецца, вывезьлі.
Каб сабраць усіх і арганізаваць дзело патрэбны жывучы матэрьял, так сказаць, сокі, а гэтаго апошняго у нас і німа. Калі Вы ня прыйдзеце на ратунак ня ведаю як будзе.
Я паступаю, як вы жадаеце і радзіце, ці гэто добра ня ведаю. Нам тут былі конкрэтные прапазыцыі са стараны А[3] і другіх, каб пайшлі на іх, то маглібы ужо развярнуць работу ва усю шыр. Гэто заўважце. Прыяцелі-ж нашы[4] кормяць нас дагэтуль абецанкамі. Чаму?
Мы тут не сядзім са зложэнымі рукамі, робім шмат. Дадзены мной поўнамочы генералу Васількоўскаму на Фінляндію. Гэто вядомы антаншчык і чэлавек салідны. Меўся даць я поўнамоччаЯзэпу Вар[5] на Нямеч. але пасьля Вашаго апошняго ліста стрымаўся. Да нас цяпер прыбывае многа маладых інтэлігентных і здаўна нам вядомых сіл. Трэба былобы іх скарыстаць. А такіх як Язэп В. і подаўна трэба скарыстаць.
Цвіка я паведаміў, каб быў на гатове.
У трэцьця паўтараю, што справу сарганізаваць бяз сокоў немагчыма.
Асоб Вамі намечэных вышлю да Вас. Загадаў ужо ім ладзіцца у дарогу. Я хацеўбы далучыць да іх і Васількоўскаго. Вэнд выехаў. У яго ніякіх поўнамочый німа.
Рэасумуючы вышэйшае есці
1) Найвышэйшые разбіты і любога з іх можна браць да працы.
2) Цяпер усе группы ад права да крайніх левых стаяць за наш Урад.
3) Калі Вы ня прыйдзеце са скорай падмогай мы прымушэны будзем браць сокі стуль адкуль іх прапануюць.
4) Раней чым мы не узмацуемся жывучым матэрыялам сабраць і сарганізаваць справу нельга.
5) Людзі будуць гатовы да выезду к Вам.
6 Усе вашы жаданьня па магчымасці праводжу.
Каб сарганізаваць справу патрэбна такжэ і з Вашай стараны пісаць непасрэдна мне а не праз трэціі асобы. Адрэсаваць можна таксама а толькі дадаць каб перэдалі Власту. Аб гэта апошняе я Вас вельмі прасіў, бо для мяне гэто вельмі важна. Як і чаму важна зразумець лёгка.
У канцы павінен Вам зазначыць, што я і ўсе нашы прыслухаемся да Вас і паступаем згодна нашым пастановам вынесеным у Вашу бытнасць пры нас. Гэто, каб Вы былі спакойны.
Пакуль не перэбярэмся у Прагу мы не сарганізуемся. Гэто майце на відоку.
Затым прыміце словы найвышэйшай пашаны і запэўненьне у найшчырэйшых пачуваньнях.
ВЛаст…
Паклоны ад жонкі і ад усіх.
3.VIII. 20
Пісаў да Вас 24. УП.