Маладая Беларусь (альманах)/2/Беларускай Моладзі

Беларускай Моладзі
Публіцыстыка
Аўтар: Аляксандр Пагодзін
1912 год
К пытаньню аб національных адносінах у Беларусі і Літве

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларускай Мо́ладзі.


Вы — маладые, вам у вашым жыцьцю прыдзецца убачыць ешчэ гэтулькі, як здужывае чэлавечы розум сілы прыроды. Новые аткрыцьця, новые выдумкі у тэхніцы, новые спосабы у медыцыні зробюць нашэ жыцьцё і даўжэйшым і прыятнейшым. Жаль адно, што ад гэтаго жыцьця з надворку атстаець жыцьцё с сярэдзіны — жыцьцё думак, ідэй.

Ці дажывіцё б часам і вы тэй пары, калі кожны гвалт над станам, родам, націей, верай ня будзе лічыцца якой небудзь гасударствённай заслугай, а будзе лічыцца тым, чым ён ёсьць папраўдзе: брыдою і праступкам.

Мы лёгка прывыкаем да ўсяго, што дзеіцца дужэ часта навокала нас. Там, дзе мы сваімі вачыма не бачым скрыўджанаго і церпячаго, нас сумленне ня мучыць, асабліва тады, калі мы можэм супакоіць сябе, сказаўшы: «не я гэта зрабіў». Але крыўда заўсяды будзе крыўдай, і хто з ёю не змагаецца, той згаджаецца з ёю і пакрываець яе. Хітрае сумленне заўсяды знайдзець выкрут. Не здарма-то Дон-Кіхот ваеваў з ветракамі. Хто рупіцца аб сваім спакою, таму гэтые ветракі мігацяць у ваччу і там, дзе ёсьць рэальнае зло, с каторым трэба змагацца.І чым бы ня скончылася змаганне з гвалтам і непраўдай, усёж такі змогуць свабода і дабро: іначэй жыцьцё само сабе пяречыла бы і скончыласяб, а гэтта мы бачым, што жыцьцё трывае і хавае ў сабе насеньне вечнасьці. Вось таму-то, хацябы і цяжка прышлося у змаганні, нельга вам ні апушчаць рук, ні пакідаць барацьбы. Свабода асобы, свабода і роўнасьць мужчыны і жонкі, свабода усякой націі і народу будуць такімі, якімі яны здалеюць стаць, і ў канцы — канцоў сходаюць усякіе перашкоды і насільства.

Вось таму-то вашы старання падняць національнае пачуцьцё беларускаго народу будзюць у мяне жывую сымпатію ня гледзячы ужо на тое, ці удасца вам гэта споўніць, якіе з гэтаго выйдуць рэзультаты для гасударства і т. д. Над гэтым трэба працаваць, бо для народа нема культурнаго развіцьця без пачуцьця сваей національнай асобнасьці, самабытнасьці. Як дзіцянё падрастаючы пытаець: «хм я такі», і выдзеляючы самога сябе пачынаець сьвядома адносіцца і да ўсяго сьвету навокала яго, так і народ зьменяецца ў сьвядомую і карысную часьць чэлавецтва, і с сырога матэр’ялу стаецца работнікам жыцьця свайго тады тодькі, калі ён пачынае чуць сваю національную солідарнасьць. Яно і так быць можэ, што, прайшоўшы гэты успомнены этап, ён захочэ аткінуць усё національнае, мейсцовае, узяўшы шырэйшае націанальнае — гасударственнае, як гэта рабіцца, з амэрыканскімі эмігрантамі,[1] але проста пераскочыць ад національнаго небыцьця да гасударственнаго пачуцьця ён ня можэ: дзеле таго добра таму гасударству, дзе народнасьці могуць разьвівацца у волі і згодзе — і чым свабадней, тым і лепей. Гэтак наіональнасьцям цяпер лепш жыць у Аўстрыі, чымся у цяперашней „націоналістычнай“ Раесеі, і як гасударства, цяперашняя Аўстрыя звязана мацнейшымі вузламі, чымся наша бедная Рассея: у ёй угнетанне „інородцаў“ (нерассейцаў) можа паразрываць ў мільёнаў усякае пачуцьцё дабравольнаго злуча з Рассеей.

Як зністажэнне гэтаго гнібеньня „націоналізму“, як пробу да высшаго ідэёваго, культурнаго жыцьця чэлавечэства новых супрацоўнікаў, як работу, карысную для змацаваньня, узбагачэньня і агульнаго падняцьця гасударства, — я вітаю працу беларускай мо́ладзі — працу, ідучую да національнай прасветы беларускіх масc.

Так, гэтай ідэей варта жыць!

17/V, 1912 г.

А. Погодін.


  1. Рэдакція ня можэ згадзіцца з гэтакімі думкамі паважанаго прафэсара на прышласьць національнасьці; нам здаецца, што національнасць — грамада людзей, аткрыта і сьведома прызнаўшыхся да супольнаго для іх усіх складу душы — будзе трываць, разьвівацца і паглубляцца дасюль, дакуль будзе трываць, развівацца, паглубляцца чэлавецтва індэвідуальна для кожнаго па сабе, а не адным шаблёнам для ўсіх. — Мы верым, што національнасьць — рэч вечная.