Маладая Беларусь (альманах)/3/Вершы (Гурло)/Не пытай

Мая песьня Не пытай
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1913 год
Маё жыцьцё

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Не пытай.

Не пытай ты аб жыцьці маём,
Бо ты сэрцэ да болі трывожыш,
І душа камянее на ём!
Ціж пытаньнем ты гору паможэш?

Ты не плач па нядолі маей,
Бо сьлязою ня згоніш ты гора;
Мне не стане ні чуць весялей,
Калі выльецца слёзаў хоць морэ.

Не пытай, што весна мне суліць,
Успамінак мне жалю нагоніць;
Па вясьне маё сэрцэ баліць,
І ў душы струны жаласна звонюць…