Маладая Беларусь (альманах)/3/Вершы (Журба)/У дарозі

За працу! У дарозі
Верш
Аўтар: Янка Журба
1913 год
Abrazki
Іншыя публікацыі гэтага твора: У дарозе (Журба).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У дарозі.

Грахочэ чугунка між ўзгоркаў зялёных
Праз бор, што стаіць. як сьцёна;
Блішчаць залаціста — янтарные сосны.
Куды-ж так нясецца яна?
Спаміж бору вылунаў горад вялікі;
Паплыў ён, схаваўся і зьнік.
Ізноў пацягнуліся вузкіе ніўкі,
Дзе працу кладзе ўсю мужык.
Па ўзгорку рассыпалісь гурмай селяне.
Капаюцца ў чорнай ральлі.
Працуюць с сахой, з бараной небаракі,
На потам аблітай зямлі.
А там на курганчык зялёны успёршысь,
Дзяўчынка-нябожэ сядзіць;
Заплаканы вочкі, — дзяўчынка — галубка
На сьвет Божы смутна глядзіць.
Галоўку сваю апусціла так нізка, —
Чаму засмуцілася так?
Ў далёкі край можа пайшоў яе мілы —
І згінуў на век — небарак?
А можа а зрадзе гаруе дзяўчынка,
Успомніўшы жыцьця вясну:
Любіў яе мілы, а посьле пакінуў,
Пакінуў дзяўчынку адну?…
Грахочэ чугунка і рэжэць паветра;
Бягуць пералескі, паля,
Палоскі зяленые, будкі і вёскі,
Ўзаратая мягка ральля…
Бяжыць маё жыцьце, як тая чугунка,
Усё далі, ўсё к смерці бліжэй, —
К той сьмерці, што дасьць мне праўдзівы спачынак,
Што страшна, цямрою сваей.

Я. Журба.