Маладая Беларусь (альманах)/3/Вершы (Журба)/За працу!

Успамін За працу!
Верш
Аўтар: Янка Журба
1913 год
У дарозі
Іншыя публікацыі гэтага твора: За працу!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




За працу!

Годзі плакаць і стагнаці,
Годзі слёзы ліць дарэмна;
Досі стогнаў, досі енкаў:
Нікне праца пад’ярэмна.
Голас гучны, голас звонкі,
Дух бадзёры, гэй, прасьніся,
Пранясіся песьняй дзіўнай,
Думкай — казкай адзавіся!
Нам парупіцца патрэбна;
Люд праспаны схамяніся:
Час на сьвет зірнуці сьмела, —
С песьняй дружнай узніміся!
Нам ня грозны ўсе прашкоды,
Нам ні страшны рэкі поту;
К ліху-ж жудасные думкі, —
Згодна выйдзем на работу.
Хай з вясёлай песьняй праца
Хутка спорыцца ў жыцьці.
Новых думак, песьняў, сьмеху
Не жалейце, пакажыце!