Маладняк — Янку Купалу (1925)/II/Будзь сьмелым

Хай жа вам так не здаецца Будзь сьмелым
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Магутнае слова
Іншыя публікацыі гэтага твора: Будзь сьмелым!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БУДЗЬ СЬМЕЛЫМ!..

І Будзь сьмелым! Магутна ярмо друзгачы!
Ідзі сам наперад, другіх вядучы!

Будзь сьмелым!.. Ня вер у людскую брахню,
Вер толькі ў адвагу і сілу сваю!

Будзь сьмелым, хоць путалі-б злыдні ўвакруг —
Адважным ваякам ня страшны ланцуг!

Будзь сьмелым, як вецер, як воля сама!
Знай, сьмелых ня чэпе ні крыўда, ні цьма!

Будзь сьмелым, як бура, што крышыць дубы,
А будзе твой верх, тваё права ўсягды!

3/VII—13 г.