Маладняк — Янку Купалу (1925)/II/Думка

Родныя песьні Думка
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Як у лесе зацьвіталі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Думка (Эх, мой братка, эх, мой родны…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДУМКА

Эх, мой братка, Эх, мой родны,
Што так спахмурнеў:
Ці ты зьбіўся з пуцявіны,
Ці саўсім ня меў?..

Як-жа мне вясёлым быці,
Як-жа ня тужыць:
Доля наша, доля цёмных
Каменем ляжыць,

Глянь на нашы хаты, вёскі,
На шнуры на край,
На народ зірні сярмяжны,
І тады пытай.

Колькі тэй крыві чырвонай,
Столькі сьлёзных рэк
Разышлося, разьлілося
Крыўдна з веку ў век.

А заплатай, а падзякай
За мільёны ран —
Усё крыжы і наспы тыя
Ды нямы курган.

— Ня сумуй, брат! Бліснуць зоры,
Шчасьця ўскрэснуць дні;
Долі, волі ўзойдзе кветка
Са сьлёз і крыві!

1908 г.