Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/III/222

221. ⁂ У полі мрок 222. Малюнак мора
Верш
Аўтар: Поль Верлен
1927 год
Арыгінальная назва: Marine (1866)
Пераклад: Максім Багдановіч
223. Сантымэнтальная бяседа

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




222.

МАЛЮНАК МОРА.

Акіян дрыжыць
Пад паглядам сумным
Месяца, і ў шумным
Гуле шчэ бурліць

Ў час, калі агнём
Ўраз нябёсы крае
І у цьме зіяе
Бліскаўкі ізлом,

І на міг відаць,
Як у бурнай далі
Б’юць аб скалы хвалі,
Зіхацяць, грымяць

І да неба мкнуць,
Дзе вятры бушуюць,
Дзе грымоты злуюць,
Грукацяць і б’юць.

Увагі правіць

222. Малюнак мора. Выдаецца з чарнавога аўтографу, які захаваўся ў папцы IV (№ 8, 33). Пераклад вершу Р. Verlaine „Marine“ з разьдзелу „Poèmes saturniens“.
У 6-м радку ўжыта слова „крае“ (ад „кроіць“) у сэнсе „расьсякае“.
У 8-м радку кідаецца ў вочы неўласьцівая беларускай мове прыстаўка „із“ („ізлом“).