Аматарскі Зборнік (1929)/Малітва

Эх, ты братка, мой вясковы Малітва
Верш
Аўтар: Я. Дамарослы
1929 год
Чаму?

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЛІТВА.

Божа добры, справядлівы,
Кінь Ты вокам на зямлю.
Глянь што творыць люд ілжывы…
Як паганіць чэсьць Тваю!
Тваім крыжам асьвятляюць,
Так як сонцам, гідкі бруд.
Тваё імя уплятаюць
Ў розны збродні, ў розны блуд
З Тваім крыжам пасылаюць,
Нас на братнюю вайну.
І малітвы адпраўляюць,
За удачу, за сваю.
Богу хвалу пасылаюць,
Што вальней памог ўздыхнуць,
Самі-ж путы накладаюць,
І тым шляхам ўсьцяж ідуць,
Як іх ворагі хадзілі;
Перанялі іхні спрыт,
Волю, мову прыдушылі,
Хоць пагодны маюць від.
Ці-ж Твае сьвятыя словы,
Каб любіць увесь народ,
Так і зьнікнуць? І зьдзек новы
Пойдзя сьмела напярод?
Ці-ж паверыш, што ў краіне
Гдзе ўзвышаецца Твой крыж,
Твая праўда марна гіне,
Кожна подласьць ідзе ўзвыш?
Божа добры ўсяго сьвету,
Пачуй крык людзкой душы!
Ўціш Ты боль цяжкую гэту, —
З дапамогай пасьпяшы.