Вежа (1928)/Мастак

(Пасля перасылкі з Мастак (Дудар))
Пасьля дэмонстрацыі Мастак
Санэт
Аўтар: Алесь Дудар
1928 год
Прайшлі гады

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАСТАК

Віцебскаму мастацкаму
тэхнікуму

І Захад і Ўсход з нязьлічаных вякоў
выдатных мастакоў сусьвету падарылі.
І толькі Беларусь падрэзаныя крыльлі
аздобіла ў нядолю, боль і кроў.

Я веру: прыгажэйшы ў сьвеце край
для будучыны дарам не загіне —
і сотні Рафаэляў і Чэліні
у фарбах бацькаўшчыны нашай дагараць.

Мы на вякі кладзем сваю пячаць.
І ў новых вобразах гаротная краіна
народам вочы на нязнанае адчыніць.
Вось мармур і граніт. Даволі распачаць —
і хмары калыхаць гатовы на плячах
рабочы з молатам, ці партызан з дубінай.