Дні вясны (1927)/Струны сонца/Мастак

(Пасля перасылкі з Мастак (Пушча))
Песьня юнацтву Мастак
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1927 год
⁂ (Спатыкаем ўсе мы долю…)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




MACTAK

На стромкім усхоне
стаяў задумённы мастак.
Шум гонкае хвоі
навеяў таемнасьць і страх.
Глянуў на дол
ён маўкліва, —
сьціснуўся боль, —
— сплямлена кроўю каліна! —

Далей
ў хмялёвыя хвалі
кінуў праніклівы зрок:
смутку народу майго не схавалі,
тоіце нейкі няведамы змрок!
Холад у вашым прадоньні! —
Скрухай наліўся душы яго хмель;
бачыць ён вобраз бясьсьмертны
мадонны,
стварыў што мастак Рафаэль.

Далі
празрыстымі сталі,
промені сонца
яснотай чало апавілі.
Істота уся ў захапленьні бясконцым, —
рукі прастор ахапілі.

— Любы мой, мілы прастору,
ў нашай забытай нізіне
сьцелецца новы шлях млечны! —
Вечарам зорыста-сінім
праходзіць ім будзе Марыя;
юнак прывітаецца чула,
з каханьнем у сэрцы затоена-вечным.
— О, сьветлыя зоры,
пад вэлюмам срэбным я з ёй заначую!
палкія вусны пяшчотай акрыю,

Ave, Maria! —