Матчын дар (1918)/На чужыне/Адбітак

Навука Адбітак
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
⁂ Як ліст вярбінкі…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адбітак (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Адбітак.


Дзіулюся я на зьянне ясных зорау, —
І сумна-сумна так, што я ні разам з імі,
Што жыць ні льос мне у вышыне нагорнай
І сьцежкамі хадзіць па небі залатымі.

Сярод нізнаных мне, ні бачаных прасторау,
Раунінай той, што звецца Безканечнасьць,
Я летау думкаю-б і воляй ніпакорнай
І можа-б там пазнау цябе, Адвечнасьць.

Дзіулюся я на зорау ясных зьянне,
На сьцежкі іх, усе тыя-ж, як прад векам,
І сумна гэтак мне, і родзіць сум пытанне:
На што пачауся я ад Бога — чалавекам?