Матчын дар (1918)/На чужыне/Як ліст вярбінкі…

Адбітак ⁂ Як ліст вярбінкі…
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Нізнаны госьць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Як ліст вярбінкі маладой…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Як ліст вярбінкі маладой,
Што вецяр злосны! адарваў
І кінуу у рэчку і з вадой
У даль ніведаму пагнау, —
Плыву сабе. Рака мая — жыцце,
Па ей плывуць і кветкі і сьмяцце.

Я раз спытаўся у вады:
— Скажы, аткуль ты прыцякла?
Яна сказала: — С пад грады
Каменных горау уцякла.
Куды-ж бяжыш? — Цяпер бягу над спад
У моро сіняе. — А вернешся назад?

— Над мной закон—колазварот.
Плыву я з мора у акіян
І стуль зьбіраюсь у паварот,
Калі узьнімецца туман
І узляжэ ноч. Лячу хутчэй тагды.
Цячы ракой з-над горнае грады.

Як ліст вярбінкі маладой,
Што вецяр злосны адарвау,
І я плыву сваей ракой,
Жыццем якую хтосьць назвау.
Нясець яна і кветкі і сьмяцце…
А ты скажы, ці вернешся, жыцце?