Матчын дар (1918)/На чужыне/Вечн. памяці Т. Г. Шэучэнко

С песьняу няволі Вечн. памяці Т. Г. Шэучэнко
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
⁂ Эх, сягоння…
Іншыя публікацыі гэтага твора: За тысячу вёрст ад радзімага краю…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вечнай памяці Т. Г. Шэучэнко.

За тысячу верст ад радзімаго краю,
У стэпу, пустэчы безлюднай,
Сумуець казак па загубленым раю,
Па маці-Украіне цуднай.
Німа яму волі, пад вартаю пільнай
Начуе і днюе і ходзіць,
Ні воднай ні мае людзіны прыхільнай,
Самотна дзянечкі праводзіць.
А думка, як віхар, імчыцца, нясецца
Ад берагу мора Аралу
На родну старонку, дзе вораг сьмяецца
І усіх абдзірае памалу.
У душы яго ласка, каханне малююць
Пакутнічы вобраз без сказы.
Ах, мучаць Украйну, рабуюць ганьбуюць!.
Імчацца, нясуцца абразы:

„Вее вецяр, сонцо грэе[1]
На сьцяпу шырокім,
Што відаць здалек, чарнее,
Дзе курган высокі?
Сьляпы гэнам на бандуры
Перабэньдзя грае
Аб казацтве, аб гэтманстве,
Сам сабе сьпявае:
— „Ой лунала наша слава,
„Аж у звоны білі!
„Меч гэтманскі і булава
„К каралям хадзілі.
„Мелі славу, мелі долю,
„А цяпер прапало;
„Мелі шчасьце, мелі волю,
„А цяпер ністало;
„Стогнуць, плачуць стэп і людзі
„Пад чужой рукою,
„Вораг цемны уссеу на грудзі
„Ні даець спакою.
„Дзе Багдане, слаўны Хмелю,
„Дзе ты? Адгукніся!
„За народ наш, за Украіну,
„Браце, заступіся“.
Слонцо грэе, вецяр вее,
Па стэпу разносіць
Тыя словы залатыя, —
Да касцоу даносіць,
Учулі людзі прауды слово,
Засьпевалі ціха,
Аб тым зьдзеку паняверцэ,
Панаванню ліха.
Пан акоман бочка піва, —
Цівуны у злосьці:
„Нуж-ма, хлопцы, жыва, жыва!
Бо зьдзяром да косьці!“
Сорам, сорам!.. Люд пакорны
Галавой схіліуся…
Пане, пане, — гадзе чорны,
Каб ты с сьвету збыуся!…

Адна за аднэю праносяцца зьявы,
Мігцяцца безупынна абразы,
Нявольнічы побыт і сьлезы крывавы
І зьдзек глузавання, уразы….
Туды, да нішчасных у думцы сягае
Песьняр гэніяльны прыгону,
І Богу на небі любіць прысягае
Народ свой, — любіці да скону.



  1. Узлюбены абраз Т. Г.