Гэй, гуляй, ні сумуй,
Ні глядзі панура!
Засьпявай, заіграй,
Загудзі віхурай!
Грошы есьць! Сало есьць!
Бутэль манаполькі…
Ты ні стой, трунак свой,
Пій, гуляй і — толькі!
Былі мы… Жылі там —
На роднай краіне…
А цяпер тут — як зьвер…
Жыцце нашэ гіне.
Гэй, гуляй, налівай!
Будзем піці, браце!
Што у нас? Цяжкі час?
Э! аб чым казаці!
Га-га га! Бач, нага
Сама у бокі скачэ,
Заіграй, засьпявай!…
Не, брат: сэрцо плачэ…
Дайце мне, дайце мне
Кварту ні пустую, —
Я мае, я свае
Сэрца пачастую.
От дык так! От дзе смак!
Эх ты, ведзьма-доля!
Ешчэ — не, мала мне…
Налівайце болей! Гэй крычы, ні маучы,
Сэрцу дай пацеху!
Заіграй, засьпевай,
Сьмеху, болей сьмеху!
А што?! Не, вы мяне
Ні забілі, гады!
Вось жэ пью, вось пяю
С сябручкамі радый!
Ты гуляй, ні зважай,
Што сьляза на вочу, —
Гэта так, гэта я
Весяліцца хочу.
Пій, гуляй!
Грай, сьпявай!…
|