Матчын дар (1918)/На чужыне/Журба

Вяселле Журба
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Восень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Журба (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Журба.


Сэрцо болей ні сьмяецца,
Сэрцо плачэ жаласьліва.
Ці дасьць Бог, ці давядзецца
Быці там, дзе наша Ніва?
Думкі, праца — усе далека!
Песьні, казкі у пазабыццю…
Прад сабой я толькі воко
Бачу страшнаго нябыцця.
Волі, думак, шчасьця, сьмеху
Дайце мне! Хоць пакажыце!…
Але не… Мне на пацеху —
Воко страшнаго нябыциця.
Я б узяу матыку у рукі,
Карчавау-бы, чысьціу поле,
Але — там… Я тут безрукі,
Я безсільны… Я без волі.
Сэрцо плачэ і я плачу;
Плачу с сэрцам галасьліва.
Дзе ты, дзе ты, краю родны?
Край далекі, маці—Ніва?