Матчын дар (1918)/На чужыне/Думкі ў чужыне

Завіруха Думкі ў чужыне
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
С песьняу няволі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Думы ў чужыне (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Думы у чужыне.


Горо мне цяжкае, горо безшчаснаму!
Сэрцо усе жаліцца, плачэ, баліць.
Хочацца к сонейку цепламу, яснаму:
Хоць бы убачыць! Усю цягасьць зваліць!
Доля мая, што мяне узбагаціла,
Думак, жаданняў і сэрцо дала,
Недзе гаман з маім шчасьцем утраціла. —
З горам падняла і мне падала.


Што там на перадзі, што там нізнанае,
Што там са зьдзекам мяне сьцеражэ?
Скрытна-варожжае, с страхам чаканае,
Можа і блізка на нейкай мяжэ.
Толькі ні сьмерць, — ні аб ей ніспакоюся
Сьмерць гэта што! Гэта дар для усіх;
Прыйдзе той час і я з ей заспакоюся,
Збыушыся болеу і думак сваіх.
Іншае горо душу абціжарыло, —
Камень цяжэйшы на сэрцы ляжыць:
Дні майго росквіту мглою абдарыло,
У жыцці штодзенна за мною бяжыць
Доля мая, — гэта доля гаротная,
Сэрцо дала мне, научыла любіць,
Дый прысудзіла яна-ж, адваротная,
Век у сіроцтве, у выгнанню пражыць.
Што мне жыцце, хоць-бы самае краснае?
— Волі ні маю! У няволі жыву.
Гэтае нуднае быцце уласнае
Сьмерцю страшэннаю з болям заву.
Сокалам вольным і с пташшай гуллівасьцю
Як бы. здаецца. адсюль паляцеу…
Нельга і думаці, — доля без міласьці
Варту паставіла Вораг абсеу.


Беднасьць — ні горо саусім мне безскарбнаму, —
Я багацей, замажней за другіх,
І ні зайздрошчу багацтвау тых марнаму,
Досыць з мяне бедных злыдняу маіх.
Покі варушацца рукі скарэлыя,
Праца мне будзе на радасьць, на сьмех.
Злотам багатыя, сэрцам знішчэлыя,
Трутні ні мецімуць гэткіх уцех.
Што мне багацтво? Без грошы, без золата,
Быу-бы магнат я, кароль, багатыр,
Там, дзе пад націскам роднаго молата
Жыцце куецца у глыб і у шыр.
Жыцце куецца і сонцо уздымаецца,
Сьвету праменні льець з гарыні,
З доугаго сну дзе народ прачыхаецца,
Побыту шчаснаго, сьвецяць агні.
Там, дзе цяпер яшчэ сілы нячыстыя
Жыцце карэжаць, па свойму вядуць,
Дзе устрапянулісь дубы густалістыя
І на курганах німоучна гудуць, —
Можа і я с сваей слабаю сілаю
Там працаваці-бы крышку памог;
З гэтаю працаю шчыраю, мілаю,
Сьмерці спаткау-бы спакойна парог.
Можа… А можа ні убачыці гэтаго?
Можа суджона тут век мне пражыць?
Дні адзіноты, сіроцтва безсьветнаго
Грудай каменняу у душы валачыць.


Страшна мне гэта, і усе ж ні ядынае
Так навалілось, гняце у глыбіне, —
Горшая мука утрапляець, што сынам я
Быць перастану сваей старане.
Памяць ні доугая, любасьць ні вечная;
Сірасьць, безлюднасьць — іх трудна нясьці;
Мо, пажагнаушыся с старым, на вечнае
С шляху зьвярну, па другім каб ісьці.
Страшна мне нават аб гэтым і згадываць
Страшна і думаць, і я ні хачу.
Толькі-ж надзеі ні маю чым зрадаваць,
Сэрцо і сьлезы ссушыць у ваччу.
Вось у чым город бадзязе безшчаснаму;,
Вось чаму сэрцо мае так баліць,
Вось чаму хочацца к сонейку яснаму
Хоць-бы убачыць, тым цягасьць зваліць!…


Цяжка мне, прауда. Ці-ж трэба мне жаліцца?
Цяжка-ж другім —іх мільены усіх, —
Жыцце іх рушыцца, бьецца і валіцца,
Гінуць надзеі і думкі у іх.
Многа на сьвеці усякаго творыцца!
Многа хто вершау аб гэтым злажыў.
Часам паслухаеш, хто разгаворыцца,
Бог яго ведае, як ешчэ жыу?!
Біўся з ніпраудай, з бядой і гаротаю,
Сэрцо у попел нішчадна спаліу,
Сілы усе страціу у бойцэ с цямнотаю.
Кроу, ні рахуючы, кроу сваю ліу!
Што-ж тады плакаці мне, маладзейшаму?
Я-ж ні прайшоўшы пуціну сваю:
Сэрцо асталося. Не, весялейшаму
Трэба мне быць, а я плачу—пяю.