Ноччу позна, па кірмашу,
Ехау з места Паулючонак,
А празванне меу „Жучонак“,
Гаспадар быу з вескі нашай.
Унучак Паула, сын Антося,
(Той быу к пану дапушчоны)
Баутрамеям быу, хрышчоны,
Чалавек. быу з мухай у носе.
Едзе у страсе: цемна, ціха…
У дальнім лесе хтось рагочэ…
Уляпіу у цемню вочы,
І здаецца… Што за ліхо?
Нехта йдзець сярод гасьцінца,
Пэуне двое, штосьць гамоняць.
„А каго тут чэрці гоняць“ —
Аж падняўся на драбінцэ.
Бачыць: нейкіх аж тры цені
У бок зыйшлі і разам сталі.
Пад‘еджае. Усе аддалі
Хвалу Божжаму іменю.
— „Хто тут блудзіць?“ запытаўся
Баутрамей у ліхой трывозе,
Бо тагды; па той дарозе,
Ні адзін гультай бадзяуся.
— «Старцы, дзядзька! — Кныш, Вароба
С Краснай Долі, Крук Нічыпар“…
— А бадай-жа вас Люцыпар,
Ці напасьніца хвароба!
Чорт вас водзіць тут, галыткі,
Добрым людзям на спатканне, Хай вас трасца“… «Годзі, пане!
Час пакінуць звычай брыдкі, —
Кажа Кныш. Ці ты маленькі,
Што на нас дарма злорэчыш?
— Нам хады ні запярэчыш
Па гасьцінцу. Можа усенькі!“
— „Нас ні лай — Вароба прэціць —
Бачыш ночка: допуст Боскі;
Хоць ні многа верст да вескі, —
А усяго здалееш стрэціць,
Лепш зрабі ты па хрысьцьянску.
Падвязі, памей к нам ласку,
Змардаваліся мы цяжка —
Чым-ся лаяць па-паганску“.
— „Вох, разумны дзе знайшоўся!
Хочаш езьдзіць на дурніцу?
Маеш дулю, пане Грыцу!
Ні з такім, браток, зыйшоуся!“
Сьвіснуу пужкай па канечку,
Мэрам бічык, а ні пуга.
„Но, Буланы! Но, шаулюга!
Марнаваць ні сьлед нам ночку“.
— „Гэй, суседзе, — Кныш зноў крачэ, —
Дай прысесьці-ж на драбінку!
А у цяжкую гадзінку
Мы заплацім па жабраччу“.
— «Ну, ну, як-жа--маеш збыткі!
Так Баутрук у адказ рагочэ, —
Ходзіць у латах, яшчэ хочэ
Заплаціць; а чым, галыткі?»
Тут Нічыпар рыкнуў басам,
Моуся той мядзьведзь з дубровы,
(Голас надта меу здаровы)
„Падвязі да карчмы, васан!“
— «Што дасьце?» — Баутрук на гэта.
— „Што-ж у нас? Кіі, ружанцы“… — „Дык прасіце, абадранцы,
Хай лазаты дасьць карэту!“
Ударыу лейцам. Конь падскочыў.
Як падстрэлена казуля.
— „Лепі чорта падвязу я!“
Баутрамей пад нос мурмочэ.
Мрок запау яшчэ цямнейшы,
Хоць калі ты шылам у вочы.
У каляіне гразь хлюпоча,
А Баўтрук цяпер сьмялейшы:
— „Хутка будзем, коню, у хаці,
Скончым нашу райтараду,
Гаспадыня будзець рада.
Выйдзе с хаты спатыкаці!“
Аж цыганскую гаворку
Чуе раптам прад сабою.
Бытцам йдуць яны гурбою
І вядуць аб нечым спорку.
— „От яшчэ ні меу хваробы —
С цыганамі мець спаткання:
Сядзець сам без запытання, —
Зьвесны норау цыгановы!“
Як ні хочэ ззаду быці,
Конік цягне дробным трусам…
Даганяе, хоць і мусам,
Зраунавауся, — што рабіці!
— Што за дзіво? — Паулючонку
Падкальнуло у сэрцо нешта.
Толькі трое, а дзе рэшта?
Два цыганы йдуць і жонка.
— «Здрастуй, бацьку!» гыркнуў з боку
Цыган доўгі, чорнатвары
І другі за ім да пары І цыганка. — „Скуль, здалеку?“
— „Еду с торгу“ — „А, вяльможны!
Падвязі да карчмы хоця,
Бо па гэтакай хлюпоце
Пехатой ісьці ні можна.“
„Рад-бы я, ды сам ты бачыш,
Што на колах, братка, цесна,
Ні усядземся сумесна“…
— «Эй, аб чым ты, бацьку, плачыш!
Цыган, пане, як вужака:
Хоць у шасьцех здалелі-б сесьці!
А ля карчмы хочым зьлесьці, —
Ні замучыцца каняка.»
Ні пасьпеу Баутрук поуслова
Адказаць на просьбу гэту,
А мужчыны і кабета
Шась на колы Баутруковы!
— «Н-но! Гані сваю шаулюжку!
«Дадай ходу!» І рагочуць
Штосьць па свойму там стракочуць,
Адабралі лейцы, пужку…
Буркнуу быу на тыя рэчы
Баутрамей, дык — д‘ябла дзеці! —
Ледзьвя здолеу усядзеці, —
Так заштурхалі у плечы.
— «Сядзь спакойна, ты, зрэбніна!
Кінь плявудзгаць гэтта лішку:
Выпьеш у карчме тры кілішкі
І заплацім што павінна.»
Што ты зробіш? Німа волі,
Іх-жа сіла, перамога.
Дзякуй толькі Пану Богу,
Ні спаткалося іх болі.
Праз гадзіну, — час кароткі
Баутрамею доугім здауся, —
Сьвет з ваконца паказаўся У корчомцэ пана Ноткі.
— «Ну, вот, бацьку, гаварыу ты!
Зараз зьлезем, купім гары
І заплацім тры таляры
Мы ні любім жаднай крыўды.»
Цесна у карчме — у бочцэ мэрам
Селядцоу, людзей набіта.
Дымам лямпачка спавіта
Тутуневым, едкім, шэрым.
Гоман, грукат, сьмех і спрэчка…
Гэнам граюць, гэтта скокі
Вырабляюць, узяушысь у бокі,
Аж трасуцца сьцены, печка.
Баутрамей спацеу, чырвоны
С цыганамі пьець гарэлку,
Скінуу сьвіту і мяргелку
Выглядае моу шалены.
Мусіць дзюбнуу чарак многа, —
Нешта старцау успамінае,
З іхняй долі выкпівае
І сьмяецца с Пана Бога.
— „От, халеры! Дай ім хлеба,
Дай рызманчык, тое, сее,
Гультаям!… За што, якое?
Суляць ласку Божжу з неба…
Ласку Божжу!… Абібокі!
Мне пуховы хлеб смачнейшы,
У році коле, а сытнейшы,
А нябескі… вох, далекі!
Кажуць, у небі есьць Збавіцель.
Мне здаецца — людзі брэшуць,
Языкі аб зубы чэшуць:
„Есьць Збавіцель, спакусіцель“… Тут цыган, што быу ля боку,
Лезе проста цалавацца:
— „Можаш с царствам распрауляцца,
У галоуцы маеш кльоку,
Маеш, братка! Мусім выпіць,
Я з бутэлькі выллю рэшту“.
На другіх міргнуўшы нешта,
Абмачыу у гарэлцы кіпець.
Баутрамей, як выпіу гэта,
Крэкнуу, плюнуу, аблізнуўся…
Цыган хітра усьміхнуўся.
— „Прад табою, кажэ, мэта:
Хочаш злота мець, як бруду?
Хочаш срэбрам слаць падлогу?
Хочаш медзі? Дам спрамогу,
Усе дастану, усе здабуду.
Хочаш панам быць прыдворным?
Грапам, князям, дваранінам,
А ні бедным селянінам,
Ні хадзіць у целі чорным?…
Хочаш, браце?… Ну, кажы нам?»
Баутрамей крыху зьмешауся:
— „Я, па праудзі, ні зьбірауся
Быці нейкім кармазынам…“
— „Ен ні думау, — вох прастота!
Хіба ты ужо напіуся? —
Цыган зноу-жа прычапіуся: —
Ты кажы: ці есьць ахвота?“
— „Быці панам… Жыць у дастатку…
Быць у пашане… Усе пазнаці, —
А за гэта… Што вам даці?!“
— «Што? Драбніцу толькі, братку:
Нам душы тваей ні трэба,
Ні бяром цяпер ні у кога.
Адступіся ты ад Бога,
Адступіся ты ад неба. Згода, слухай? Кажы: „ладна“!
Выпьем разам гарнец меду».
Баутрамей ні учуу падходу
І згадзіуся безаглядна.
Цыган устау з услону важна,
У правы, у левы кут падзьмухау.
— «Ну, цяпер устань і слухай,
І кажы за мной выразна».
Стау Баутрук, зьмяніушысь у твары,
Увесь дрыжыць, — калоціць фэбра, —
Дзеля злота, панства, срэбра,
Прамауляе ціха чары.
С кожным словам улазіць звольна
Сум у душу і страх сьмяротны.
Прамауляе ніахвотны,
Над сабой цяпер ні вольны.
..............
..............
..............
Скончыу цыган. — „Сядзь ягомасьць, —
Кажэ чорны, — скончым дзело,
Пагуляем, братку, сьмела
За прыемную знаемасьць“
Баутрамей вачыма лыпнуў.
Як бы зараз ен прачхнууся,
Глынуў сьліну, папірхнууся.
— „Я за лішне мусіць лыкнуу,
Толькі што я відзеу страхі:
Ясны анел с чорным біуся,
Гром грымеу, а сьвет зацьміуся
І прапалі неба знакі.
Хтось душыу мяне за горло,
А пачуу я у вуш‘ю звоны,
Аж цяпер здаюцца шпоны
Тут, на шыі. Дух заперло“… — „Глупство гэта. Выпьеш болі,
Мары, пане, зараз зьнікнуць. —
Цыган кажэ —нават пікнуць,
Ні адважацца ніколі.“
Выпіу кубак меду поуны
Баутрамей, другім паправіу,
«Ты, цыгане, — кажэ, — правіу.
Што я буду пану роуны.
Буду злота мець без ліку,
Срэбрам у хаці біць падлогу,
Дай-жа грошы колькі змога,
Хоць бы тайстру нівяліку».
— «О!… За гэтым, брат, ні стане, —
Будуць грошы, будзе панство!
Маеш патэнт на дваранство:
Гэрбу Воука на Кургане.
Маеш грошы: чыстым злотам
Мех скураны вось пабіты.
Ну, цяпер, здаецца, квіты,
Ці чаго яшчэ ахвота?»
— «Дзе, у ліха, больш хацеці? —
Баутрамей у адказ сьмяецца —
Хопіць мне і застанецца
Ашчасьлівіць нават дзеці!»
— «Досыць? Добра! Схочаш болі,
Дзьмухні толькі улева, управа,
Па загаду зробім жвава;
Як ніхто, нігдзе, ніколі.
Віват! — крыкнуу цыган, — слава!
Жычу шчасьця Баутрамею!»
І пайшла у карчме завея,
І пайшла у карчме забава.
Усе сплялося у нейкім віры:
Рукі, твары, плечы, сьвіты,
Кужэль панскі, аксаміты,
Порт мужыцкі, скрыпкі, ліры. У дзікім тахце рэюць зыкі.
Баутрамей с цыганскай скачэ:
— «Хадзі, імасьць, хадзі, ваша!
Скачы пані!… Чыкі-брыкі!…
Цэлу ноч сядзела жонка, —
Муж с кірмашу зараз будзе…
Прывязьлі ей у ранку людзі
Ніжывога Паулючонка.
Ен загінуу, грэшны, блізка,
У дзьвух вярстах ад вескі роднай,
У дрыгве сырой, халоднай,
У вадзе густой і сьлізкай.
Там лежау у асоцэ голы,
Твар абдзерты меу і рукі…
— Гэта, пэуня, чорта штукі, —
Разняслося навакола.
Сто гадоу таму здарэнню,
Можа, нават, больш мінуло.
У зямліцы тры заснуло
Чалавеччых пакаленні, —
Род загінуу Баутрамея.
С часам сьмерць усе выводзіць!
А паданне у весцы ходзіць
І дзядоускім духам вее.
|