Матчын дар (1918)/Прыявы роднаго/Песьня

Асенні сьпеу Песьня
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Хаутуры
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня (Прыказала слонца ветру…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Песьня.


Прыказало слонцо ветру
Перастаці,
Прамауляло: „Годзі, ветрэ,
Бусаваці“.
Прамауляло: „дай жывелам
Адпачынку,
Перастань-жа, ветрэ, дзьмуці
Без упынку“.
І узыйшло у бліскучай шаці
Залатое
І пястуець, любым вокам
Усе жывое.
Ні сядзіцца ветру, у хаці —
Быстраходу,
Ні уцерпіу, узьняуся бурай
Ад заходу.
Карагоды хмар: па небі
Панясьліся,
Паліліся з неба сьлезы,
Паліліся…

Прамауляла дзеуча сэрцу —
Нінаглядзе:
„Ні хадзі ты вішні есьці
У чужым садзе.
Ні хадзі к другой у залеты
Ні удавайся,
У другія вочкі любы
Ні углядайся“.
Лугавой лялеяй дзеуча
Расквітала,
Цалавала сваю уцеху —
Мілавала.
А ніверны той удауся
За другою, —
З млынароунай пахаджае
Над ракою.
З млынароунай жарты строіць
Каля млына,
А дзяучынка сохне, вяне,
Як галіна…

Ой, з-за хмарак ясно слонцо
Йшчэ узыйдзе,
Да дзяучынкі-ж любы у вечар
Больш ні прыйдзе.