Матчын дар (1918)/Прыявы роднаго/Хаутуры

Песьня Хаутуры
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1918 год
Мяцеліца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хаўтуры (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хаутуры.


Ні у звоны хаутурныя служка прабіу,
Як хавау я дзяучыну, катору любіу.
Ні на могілкі людзі кахану нясьлі,
А у цэркву баяры яе павязьлі.
Ні халоднай зямлей засыпалась труна,
А другому любіць прысягалась яна.
Ні пяшчаны над ей вывадзілі капец,
А вясельныя дружкі трымалі вянец,
І ні плакала матка, што умерла дачка, —
Цалавала жанулька свайго мужалька!
Ні асінавы кол я над ей забівау,
А старэнькі дзячок доугалецце сьпеваў…