Матчын дар (1929)/На чужыне/41

40. Літаньне Адзіноце 41. Начлег
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
42. ⁂ Скажы, братухна, калі параньне?
Іншыя публікацыі гэтага твора: Начлег (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




41.

НАЧЛЕГ.

Сьпіць душа, і розум сьпіць
Смачна, бяз трывогі,
Піць і есьці, есьць і піць
Клопат увесь нямногі.

Лёгка так. Ня маеш дум…
Ў прочках дзесь маркота…
Боль прайшоў, уняўся сум, —
Спаць адно ахвота.

Сьпіць душа… і розум сьпіць!
Часам нехта ўзбудзіць, —
Нібы ўстыдзіць, нібы кпіць,
Нібы крышку судзіць:

„Сорам, брат“… А далей слоў
Я праз сон ня чую.
Зьнікне голас, ціха зноў…
Ў ясны дзень — начую.

41. Начлег.

6 р. …„дзесь“ — у выд. 1918 г. „гдзесь“.