Матчын дар (1929)/На чужыне/42

41. Начлег 42. ⁂ Скажы, братухна, калі параньне?
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
43. Ноч
Іншыя публікацыі гэтага твора: Скажы, братухна, калі параньне…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




42.


∗     ∗

Скажы, братухна, калі параньне?
Калі сьвітаці пачнець у нас?
Праймчыцца ночка, і сонца ўстане,
І дасьць вясельле, і дасьць пакрас?

Скажы, братухна, калі прачнуся
Ад тэй навалы, ад тэй жуды,
І з ветрам буйным гуляць пушчуся
На сьвет, на людзі ці хоць куды?

А можа, браце, і сонца ўстала?
І льлець праменьні на лес, стэпы?
Ды так глыбока душа запала,
Што я нявісны, што я сьляпы?

42. Скажы, братухна

12 р. Слова „нявісны“ поэта ўжыў у сэнсе „нявідучы“. Параўн. слоўнік І. Насовіча ст. 328: „нявісьнець, занявісьнець — потемнеть“. „Вочы мае нявісьнеюць, занявісьнелі“.