Матчын дар (1929)/На чужыне/48

47. Слабасьці 48. Жыцьцё
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
49. Муляру
Іншыя публікацыі гэтага твора: Жыцьцё (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




48.

ЖЫЦЬЦЁ.

Жывець спакойна вол пад тым ярмом сваім,
Намуляў карк. Мазолі, скрозь мазолі!
Падкінуць сена жмут — яму й таго даволі,
І лёс мізэрны свой не назаве благім.

Цярпліва зносіць ён нявыгады жыцьця:
Няхай яго часамі злаюць ліха,
Хай сьвішча страшны біч, — пакорліва і ціха
Ідзе разораю. Кіруе ім дзіця.

Жыві-ж, спакойна, вол, хадзі ў сваім ярме,
Цягай плугі і лій свой пот на пана,
Хаця ня ведаеш, якая рэч пашана.
Нашто яна табе? Сьляпому добра ў цьме,
Лягчэй ісьці яму дарогаю жабрачай…

А ты — жывёлаў цар? Ці-ж ты жывеш іначай?!..