Матчын дар (1929)/Праявы роднага/52

50-51. Вясна 52. Вецер
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
53. У прыпар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вецер (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




52.

ВЕЦЕР.

Bee вецер вольны,
Хмары шыбка гоніць;
З вадой, зямлёй, лесам
Зюкае-гамоніць!

Прыляцеў да рэчкі,
Прылёг, прытуліўся,
Крышачку па яснай
Віхрам закруціўся;

Сказаў слоўца ласкі,
Сьвіснуў і падняўся,
І за хмаркай лёгкай
Пырхнуў і пагнаўся.

Зноў прымчаў да лесу:
„О, здароў, мой браце!“
І пайшоў між хвояк
Ён дурэць, гуляці:

Адну пацалуе,
З другой пасьмяецца,
Кіне слоўца, пару,
Да трэцяй бярэцца…

Годзе ўжо у лесе!
Зноў увыш падняўся,
Пакруціўся крыху
Ды удаль падаўся.

Задаў гону, пылу
І уніз ён рынуў,
Прыпаў да зямліцы,
Быццам дзесь загінуў.

„Ах, мая матуля,
Як я нагуляўся!
Бачыў сонца, месяц,
Ў рэчаццы скупаўся.

Хораша на сьвеце!
Колькі ў ім прастору:
Шыбаеш па рэчцы,
Прыпадзеш да бору…

Я хацеў-бы болей
Ў сьвеце пагуляці,
Адпусьці-ж, матуля, —
Яшчэ палятаці!“

Пэўне, што пусьціла
Вецер маць гуляці,
Бо падняўся ў неба
І пачаў сьпяваці…

Вось, — нянацкам скончыў
Сьпяваці гуляка,
Гікнуў і панёсься
Ўдаль хутчэй за птака.

52. Вецер.

У першых строфах, як часта ў А. Гаруна, па запатрабаваньнях рытмікі парушаецца акцэнтоўка: - „ва̀дой“ зам. „вадой“.

9 р. „сло́ўца“ зам. „слаўцо“ выданьня 1918-га году прынята на падставе аўтографу (XV. 2. 32/44) у адпаведнасьці з рытмам.