Матчын дар (1929)/Праявы роднага/55

54. Добрыя дзеці 55. Салавейка
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1929 год
56. Дзяўчаці
Іншыя публікацыі гэтага твора: Салавейка (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




55.

САЛАВЕЙКА.

Салавейку узялі ды з гаю
Пасадзілі у клетку за краты.
у маю
Тэй страты
Найцяжэйшай дазнаў салаўюшка.

Распусьціўся лісток на дубочку,
Апранулась зямелька у краскі;
А ў ночку,
А з ласкі
Не сьпявае ніхто над рачушкай.

Ой чаму-ж, салавейка, ты болі
Чараўнічых сьпявоў ня счынаеш?
Што волі
Ня маеш
І сьпяваці ня будзеш ніколі?