Матэр’ялы да слоўніка беларускай (крывічанскай) мовы
← Аб напісаньні «ўл» у крыўскай пісьменнасьці | Матэр‘ялы да слоўніка беларускай (крывічанскай) мовы Слоўнік Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1926/1927 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 12, ліпень 1926-сакавік 1927 г., б. 111-113 |
Пачтовыя ўстановы ў Крывічанскіх (Беларускіх) Землях → |
Ахалона, (рас. прохлада, остужденіе, охлажденіе). „Каб ён ў пекле ні спачыўку, ні ахалоны не зазнаў“. „Пашукай сабе ў засяні ахалоны ад сьпякоты“. (Лідзкі п.).
Ахалонь,—„Ахалонь ты яго запальчывасьць“.
Брынды, абрыўкі па абрубцы, аблямоўцы вопраткі, злашча падала.
Брындацца, баўтацца, таўчыся бяз толку.
Брындушка, прыпеўка непрыстойнага пустога, або жартаўлівага зьместу (Лідзкі пав. каля Бутрыманцаў).
Брыкілдасы, выбрыкі. (Еўя, Троцк. пав.).
Барава, баравіна, дрэва сосна. (Брасл. пав.).
Выяўна, (рас. внятно) „Цераз раку выяўна чуваць гаворку“. (Троцкі пав.).
Вылецьце. „Купцы нейкія сёлета прыехалі да нас на вылецьце“. (Еўя, Троцк. п.)
Вылюдак (рас. изверг) „Ты толькі паглядзі як гэты вылюдак жонку бье“.
Выталупіў (рас. выпялил), „Выталупіў вочы і глядзіць“. „Чаго талопішся, як баран на белыя вароты?“
Вызванец (рас. изгой), „Вызванца гэтага не пускай у хату“. „Ксёндз з амбоніі ізноў вызываў Кастуся за гіцлёўствы ягоз дзеўкамі“. (Еўя, Троцк. пав.)
Гойдаць (рас, качать), „Ня гойдай нагамі пад сталом!“ „Вецяр узьняўся і наш паром пачаў па вадзе гойдацца“. (Еўя, Троцк. пав.).
Галбан (рас. камедь). „Сёлета на вішнях многа галбану панацякала“. Ня „гумарабік“, а галбан-жа гэта“. (Еўя, Троцк. п.).
Гапанцы, падскокі ў танцах.
Гапілдасы, скокі, танцы. „Яму толькі танцы ды ўсякія гапілдасы ў галаве“.
Гапатун, танцор, гуляка. „Парабак гапатун, а гаспадар пьяніца“.
Гопаты, танцы, гулянкі. „Аднаму гопаты, а другому клопаты“. Дзяцюку толькі гопаты ў галаве“.
Гапатня. „Такі там гвалт, такая гапатня, што ажно столь ходырам ходзіць“.
Гапані. „Гапані ты ў крамку, прынясі солі“. (Усе адмены гэтага слова з Еўя, Троцк. пав.).
Гоба, дрэва — вяз. „У насуканцы поля гоба расьце“, „Гобай“ і нават „галобай“ называюць вяз у Слонімшчыне.
Дзыніць, працягла зьвініць. „Ціха ў хаце, толькі мухі дзыняць“. „Ударылі ў звон раз і ён доўга, доўга дзыніць“. (Лідзкі пав., каля Бутрыманцаў).
Дзетамля (рас. детвора) „Дзетамлі повен запечак“. „Бач, як дзетамля наша разбазыкалася“. (Лідзкі, пав., каля Бутр.).
Згоптаць (рас. стибрить). „Дай яму грошы, то або згубіць або згоптаець“. (Еўя, Троцк. п.).
Ізва, назоў, мяно. „Ізва яго нейкая сьмяшная“. „Знаць яго то знаю, але ізвы не прыпомню“. (Еўя, Троцк. п).
Корць, (рас. влеченіе). „Глядзі ты на гэтага блазна: ён ужо да дзевак корць мае“. (Еўя, Троцк. пав.).
Калатацца, таўчыся, стукацца. „Сэрца ўжо не калатаецца“. „Ледзь душа калатаецца ў целі“. (Лідзкі пав.).
Кармач, хатыль, заплечная торба, ранец, кішэнь. „Узаў кій у рукі ды кармач за плечы“. „Порткі з кармачамі пашыў сабе“. (Лідзкі пав.).
Кнібіць, (польск. „gnębić“) прыгнятаць, прыцясьняць. (Лідзкі лав).
Кукры, згіб задніх ног у чатырохногіх (супроць кален у пярэдніх нагах). „Сядзіць як сабака на кукрах“. (Дусяты, Браслаўск. пав.).
Кепснуць, блажэць (рас. „плошать“). (Брасл. пав.).
Кукуць, сьвінтух, (Браслаўск. і Дзісенск. п.).
Куклаць, комкаць, зьвіваць. „Не куклай адзежы ў скрыні“. Дзіцяці скуклаць ня ўмее“. (Браслаўскі п. Дусяты).
Кулда, кулдыга, балдавешка. (Еўя, Троцк. п.).
Латылі, лапіны. „Увесь армяк у латылёх“, (Браслаўск. пав)..
Маніцца, думае, гадае. „Дзясята цяліца маніцца цяліцца“ (Еўя, Троцк. пав.).
Мязьдзюры, пры сырамалоце, або таўчэньні расплюшчаныя зярнаты. (Еўя, Троцк. п.).
Пайсаць, Калі насьцелюць лля маладзьбы на таку „пасьцель скапоў“, то іх „разпясуюць“ бьючы па пярэвяслах цапом; гэта чыннасьць называецца „пайсаць снапы“. Гэтак сама ўсыпаўшы ў ступу ячмень на пансак, перш чым таўчы моцна удараючы, раней яго злягка „пайсаюць“ таўкачамі, пакуль не пачнуць лушчыцца ашакі (Браслаўскі пав.).
Раскукраць, распрастаць скукярэчанае. (Браслаўскі і Лідзкі пав.).
Спакваля, памалу, зьлягка.
Спакволя, рас. „послабка“. (Лідзкі п.).
Слосьць, макрата, волага. (Лідзкі п.).
Слосьціць, мачыць, вільжыць. „Наслосьцілі падлогу сьнег атрасаючы“. „Дожд прамачыў, а толькі паслосьціў зямлю“. „Па вокнах слосьць рагамі сьцякае“. (Лідзкі пав., каля Бутрым.).
Ствіга, каромясла ў вагах (рас. рычаг), (Лідзкі пав.). Каля Картуз—Бярозы „ствігай“ называюць жэрдзь („парубень“) да прыцісканьня сена.
Сігень, скок. „Ажно ён, сігень! за плот“. (Еўя, Троцк. пав.).
Торгаць, (рас. дергать). „Перад скананьнем пачала яго канвульсія торгаць“.
Талупіцца, (рас. топорщиться, вздыматься, пялиться), „Калі спадніца талупіцца, скора замуж выйдзё“. „Кажух пачаў талупіцца, як перамок на дажджы“. (Троцкі пав., Еўя).
Шамраць, голасна шаптаць, наракаць (рас. „роптать“). „Пачаў народ шамраць, наракаючы“ (Лідзкі пав.).
Шэмяр, голасны шэпт, пошум. „Шэмяр лісьця на дрэвах“. (Лідзкі п.).
Шамшура, завушнік, які нашэптуе на другіх, падбурае спадцішка. (Лідзкі п.).
Ясмен, ясны. „Па узьнебьі ясьмен сакол лятае, сы палёту дробных пташак выбірае“. (Лідзкі пав.).
Вірліць, круціцца так шпарка, што робіць ўражаньне адналітнага круга. „Аж вірліць у ваччу“. (Лідзкі пав.). Вада ў віры „вірліць“ і верацяно ў руках.
Візны, відочны, казісты. „Наш касьцёл здалёк візны“. (Лідзкі пав.).
Гізчэць, выдаваць скрыпучыя, працяглыя гукі. (Лідзкі пав.).
Гізок (изок?), назоў польнага коніка (Лідзкі пав., каля Бутрыманцаў).
Вятліца, ветка. (Еўя, Троцкі п.).
Велясны, многі, вялічэзны. „Велясны сьвет прайшоў ён“. „Велясны збор народу быў на кірмашы“, (Лідзкі пав.).
Холань, холад. „Холаньню восень павеяла“. „Крынічная холань вадзіцы“. (Лідзкі пав.).
Задзьвянік, другі чалесьнік у усьцях печы“ (Лідзкі пав.).
Сіцяк, малалетак які сьсе сіську, сысун. (Лідзкі пав.).
Сіцянцы, сысуны.
Вокля, круглы прарэз у шчыце дому; не зашклёнае круглае ваконца ў шчыце, або ў дзьвярох. (Лідзкі пав.).
Уезьніца, стадола, заезд. (Браслаўскі пав.).
Уша, клёпка з вухом да ушата, даўжэйшая ад іншых. (Лідзкі пав.).
Спакма, інтуітыўна?). „Спакма здагадаўся, што ён думае“. „Ня думаў не гадаў, а спакма так сказаў“. „Спакма ўгадаў“. „Стары бацюшка бывала з кнігі чытаў, а новы ўсё спакма гавора“. (Лідзкі пав., каля Бутрыманцаў).
Спакмець, зразумець, здагадацца (рас. смекнуть).
І. В.