Аб напісаньні «ўл» у крыўскай пісьменнасьці
← Аб слове «гаспадар» | Аб напісаньні „ўл“ ў крыўскай пісьменнасьці Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1926/1927 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 12, ліпень 1926-сакавік 1927 г., б. 111 |
Матэр’ялы да слоўніка беларускай (крывічанскай) мовы → |
Аб напісаньні „ўл“ ў крыўскай пісьменнасьці. Падобна як ўр, наша мова ня любіць злучаньня ўл. Замест Уладзімір, трэба пісаць Валадзімір або Ладзімір; замест Ўладыслаў—Валадыслаў або Ладыслаў. Мы кажам: валадзець, валадар, а не:—ўладзець, ўладар. Слова „ўлада“—новатвор даволі прыгожы, але нязгодны з духам нашай мовы; замест „ўлада“ даўней у нас сказалі-бы; валадзьба, валалзежа. Слова „ўласьне“ ў народнай мове заўсёды вымаўляецца: ласьне. Слова „ўласны“ набыло ў нас даўно ўжо права грамадзянства, але, здаецца, народ ва ўсходнай часьці Беларусі (Крывіі) яго нязнае. Замест „ўласны“ кажуць—свой, або; собскі, собіна.
Вывад жа гэткі: ўнікаць пры пісаньні злучэньня ўл, як нязгоднага з духам мовы; трэба або разьдзяляць гэты дзьве літары галоснай, або саўсім адкідаць пачатнае ў.
С. К.