Мая ліра (1924)/I/Песьня на псальм 130

Сонцу узгорнаму Песьня на псальм 130
Верш
Аўтар: Казімір Сваяк
1924 год
Песьня на псальм 62

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ НА ПСАЛЬМ 130.

Ня было гордым сэрца маё, Божа,
Не вынасілась пыхай мае вока…
Чом-жа нядолю сэрца мне варожа?
Чом зор у сумнівы задаўся глыбока?

Між сільных сьвету ня шукаў апекі,
Былі мне гідкі завабы ягоны...
Чаму-ж сягоньня я кволы-калекі,
А дух панёсся па зломах шалёны!

Чуўся пакорным ў глыбіні істоты,
Душы ня чмуціў фальшываю хвалай…
Сёньня ня маю да жыцьця ахвоты,
Перад ўсемоцнай злыбяды навалай.

Як адарваны ад грудзей дзяціна,
Адкінен дух мой ад божага ўлоньня,
Як ліст пажоўклы, сухая галіна,
Як пазабыта беднага загоньне…

Ці безнадзейны, замучаны, зьбіты
Дух мой устане? Ці зваліцца слабы!
Ніколі, Божа, Табой я нясыты:
Навет і ў пекле цябе прызываў-бы…