Ad te levavi Шчасьце
Верш
Аўтар: Казімір Сваяк
1924 год
Не памёр: нарадзіўся
Іншыя публікацыі гэтага твора: Шчасьце (Сваяк).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ШЧАСЬЦЕ.

Птушцы да шчасьця — вольнасьці трэба
Да шчасьця краскі — яснага неба,
Дзіця шчасьліва — на руках маткі,
Бяздольны рвецца — да цёплай хаткі.

Мудрага шчасьце — веры шуканьне,
Шчасьце паэта — шчыра каханьне,
Струджаным думкам — трэба спачынку,
Сэрцу збалеламу — вясны ўспамінку.

Для ўсіх-жа людцоў, гдзе ёсьць іх колькі,
Аднаго трэба на сьвеце толькі —
Без чаго сьвет наш — блудна дарога:
Усім да шчасьця патрэба Бога.