Мая ліра (1924)/II/Пашлі мне Божа

На крыльлях Пашлі мне Божа
Верш
Аўтар: Казімір Сваяк
1924 год
Чарачку адну
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пашлі мне, Божа…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАШЛІ МНЕ, БОЖА…

Пашлі мне, Божа, пару такую,
Калі пачнём мы Імшу сьвятую
За край наш родны адпраўляць;
Бо вельмі цяжка, што мова наша —
Розуму й сэрца нашага паша
Ня ўмее Бога выслаўляць.

Пашлі мне, Божа, пару такую,
Калі зямельку, сьлязмі злітую,
Пачнём мы лепей шанаваць;
Бо вельмі сумна, як нам чужынцы
Даюць ня жартам свае гасьцінцы,
Каб над бяздольным панаваць.

Ня дай-жа, Божа, прыждаці часу,
Калі б народ мой ня знаў папасу:
Другіх пачаў бы біць;
Бо вельмі пекна, што Русьняк бедны
Ня глянуў крыва на гон суседны,
Крыві ня сьмеў пусьціць…