Мая ліра (1924)/II/Чарачку адну

Пашлі мне Божа Чарачку адну
Верш
Аўтар: Казімір Сваяк
1924 год
Чары Айчыны
Датуецца паводле аўтографа 5 траўня 1922.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧАРАЧКУ АДНУ…

„Чарачку адну,
„Каб забыці родную
„Сваю старану,

Не глядзеці як брат родны
Душу прадае,
Пазабыўшы шлях свабодны
І песьні свае.

„Чарачку адну,
„Каб забыці родную
„Сваю старану,

Прагавіту каб пракляці
Чужынца руку,
Зельлем розум счараваці
Яму павуку.

„Чарачку адну,
„Каб забыці родную
„Сваю старану,

Перад Богам каб упасьці,
Яго умаліць —
Або вечна запрапасьці,
Бо душа баліць.

„Чарачку адну,
„Каб забыці родную
„Сваю старану.