Межы (1929)/I/Прыгожай песьняй

Усё шыраць дні Прыгожай песьняй
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1929 год
Тых думак плыні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прыгожай песьняй я ўстрывожан.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПРЫГОЖАЙ ПЕСНЯЙ

Прыгожай песьняй я ўстрывожан,
Ўстрывожан я яе красой,
Яна адвагай сілы множыць,
Яна жывіць жывой расой.

Як на прадвесьні першым пахам
Расквет п’яніць хмяльным віном,
Так акрыляе сэрца ўзмахі,
Так хоча радасьці яно.

Ад песьні гэтай, што ліецца
Крыніцай жыватворчых вод;
Нядарам так жыцьцё пляцецца
У стройны, злучны карагод.

Эх, песьні, песьні маладосьці!
Вы шэлест радасьці ў цішы!
Таплю я ў вас ўсе крыкі злосьці,
Што часам месьцяцца ў душы.

1923 г.